Прысяга навабранцаў Палка Каліноўскага. Фота: @belwarriors

Прысяга навабранцаў Палка Каліноўскага. Фота: @belwarriors

Адказваючы на пытанне аб тым, які палітычны рух падтрымлівае полк, яна адзначыла, што яго байцы маюць права на свае погляды і могуць падтрымліваць ідэі розных палітычных партый і рухаў, аднак пакуль ні адна з іх не прадставіла свайго плана вызвалення Беларусі.

«Галоўнае, што ўсе ваяры аб’яднаныя агульнай мэтай — вызваленне Беларусі. Мы рухаемся да гэтай мэты канкрэтным шляхам: выконваем баявыя задачы, змагаючыся на ўкраінскай зямлі з нашым агульным ворагам — Расіяй.

Пакуль што ні адна палітычная сіла не прапанавала канкрэтнага плана дзеянняў па вызваленні Беларусі ад унутранай і знешняй акупацыі, на падставе якога можна было б казаць пра блізкасць нашага бачання сытуацыі і спосабаў яе вырашэння», — сказала яна.

Адказваючы на пытанне аб адсутнасці прадстаўнікоў палка на канферэнцыі «Новая Беларусь, яна адзначыла, што Полк Каліноўскага — падраздзяленне УСУ і выконвае баявыя задачы на фронце. Акрамя таго, канферэнцыя не насіла вайсковага характару і адпаведныя пытанні там не заяўляліся.

Гэтак жа асцярожна прадстаўніца палка выказалася з нагоды з'яўлення сілавога блока ў Аб'яднаным пераходным кабінеце і кандыдатуры Валерыя Сахашчыка, які стаў прадстаўніком па абароне і нацбяспецы. Па словах «Чабор», рабіць высновы адносна кандыдатуры «ваеннага міністра» можна будзе толькі пасля таго, як ён прадставіць канкрэтную праграму дзеянняў па абароне суверэнітэту і забеспячэнні нацыянальнай бяспекі.

Клас
30
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0