Больш за 300 запаснікоў прызавуць у тэрабарону ў Мінску
У Беларусі працягваецца комплексная праверка органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны. У яе рамках у Савецкім, Першамайскім і Цэнтральным раёнах Мінска фарміруюцца падраздзяленні тэрабароны, паведамляе Мінабароны
Фота ілюстрацыйнае
У Мінску плануецца прызваць з запасу больш за 300 чалавек. Асноўны склад запаснікаў пачаў прыбываць сёння.
Плануецца, што падчас трэніроўкі яны адновяць навыкі па вайскова-ўліковых спецыяльнасцях, авалодаюць новымі тактычнымі прыёмамі і ўзорамі ўзбраення.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ