Сэнс новай вынаходкі такі, што пры праходжанні асаблівай праверкі на пасаду ў любой дзяржустанове або павышэнні, кандыдат перад паліграфам (у выпадку, калі ён прымяняецца) будзе правярацца па базе, асноўная задача якой — выявіць факт прысутнасці чалавека на пратэсных мерапрыемствах.

Выказваецца спадзяванне, што такія праверкі мінімізуюць шанцы для трапляння ў шэрагі дзяржслужачых «нядобранадзейных» кандыдатаў.

Пакуль не названы распрацоўшчык прадукту, аднак кансультаванне, піша выданне, ажыццяўляе шэраг расійскіх распрацоўшчыкаў падобных прадуктаў, сярод якіх і тыя, хто падтрымліваюць працу софту ад NtechLab.

Раней у масавым апазнаванні пратэстоўцаў абвінавачвалі сістэму, распрацаваную кампаніяй «Сінезіс», але цяперашняя інфармацыя аб прыцягненні да распрацоўкі расійскіх кампаній, падобна, не пацвярджае гэтага.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
18