Гісторыя5

«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады

Праект «Глобус Беларусі» больш за 20 год збірае ў адным месцы цікавую архітэктурную спадчыну, якая з’явілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі да 1939 года. На жаль, некаторыя з гэтых аб’ектаў паступова знікаюць. Прычыны розныя: невуцтва чыноўнікаў, пажары, бязлітаснасць часу. Паглядзелі, што мы страцілі апошнім часам.

Фота: vedaj.by

Праект «Глобус Беларусі» быў створаны ў 2002 годзе. За час існавання, дзякуючы уласным экспедыцыям і інфармацыі ад турыстаў, сайт стаў найбольш поўным навукова-папулярным каталогам славутасцяў дасавецкага перыяду (пабудаваных да 1939 года для Заходняй Беларусі і да 1922 года для астатняй часткі краіны).

Раздзел «Страчанае» дае карціну таго, што мы згубілі ў 21-м стагоддзі — на сёння там больш за 270 аб'ектаў.

«На сайце зафіксаваная абсалютная большасць страчаных будынкаў у краіне (акрамя асобных аб’ектаў у шчыльнай гарадской забудове вялікіх гарадоў). Плюс вельмі часта вандроўнікі дасылаюць напаўразбураныя будынкі, да якіх дабрацца турыстам амаль нерэальна, ці нешта, што не ўяўляе вялікага інтарэсу (нейкі панскі кароўнік, напрыклад) — такое мы на сайце не размяшчаем, але на 95-98% карціна страт 21 стагоддзя ў нас поўная», — каментуе адзін з аўтараў.

Уся інфармацыя праходзіць верыфікацыю, і калі няма магчымасці пацвердзіць, ці праўда нейкі будынак знік, аўтары не загружаюць інфармацыю пра аб’ект на сайт, пакуль яна дакладна не пацвердзіцца.

«Пра згарэлыя цэрквы, напрыклад, даведваемся з сайтаў МНС», — удакладняе адзін з удзельнікаў праекта.

Пажары — толькі адна з прычын, якая пашырае страты архітэктурнай спадчыны.

«Часам, калі браць дробныя аб’екты (напрыклад, прысядзібную гаспадарчую пабудову), міма мог ехаць старшыня калгаса — паглядзець, што руіны стаяць, і аддаць загад іх знесці, каб парадак быў. Такое, канечне, здараецца з тым, што не ўнесена ў спіс гістарычных каштоўнасцяў. Каштоўнасці ж можа напаткаць агонь. Былі асобныя выпадкі, калі іх разбіралі для ўласных патрэб — пабудаваць новую «фазэнду» для адміністрацыі, як сталася з сядзібным домам у Карлаўшчыне на Ашмяншчыне (са слоў мясцовых жыхароў). А вось Даўбуцкую драўляную мячэць, ратуючы ад канчатковага разбурэння, перавезлі са Смаргоншчыны ў музей народнай архітэктуры і побыту — думалі рэстаўраваць, але грошай на тое не знайшлося».

Вось толькі некалькі цікавых забудоў, якія ўжо сышлі ў нябыт.

  • Пакроўская драўляная царква ў Хатлянах 1879 года забудовы. Арыгінальны храм згарэў у 2013 годзе.
Фота: globustut.by
  • Касцёл святога Яўхіма ў Клюшчанах — яшчэ адзін прыклад драўлянай рэлігійнай спадчыны. Яго таксама знішчыла вогнішча ў 2017-м. Прычынай узгарання стала аварыйная электраправодка.
Фота: vedaj.by
  • Царквы з Петрыкава, якую будавалі ў 1746 годзе для старавераў у вёсцы Сотнічы, а потым перанеслі і перафарматавалі ва ўніяцкую святыню, таксама не стала. Разабраная яна ў 2012-м годзе праз аварыйны стан. Побач пабудавалі падобную да яе новую царкву.
Фота: globustut.by
  • Унікальная сельскагаспадарчая станцыя агранома Ластоўскага ў Беняконях, вядомая сваімі адкрыццямі і эксперыментамі і ў Беларусі, і за яе межамі, была пабудаваная ў пачатку 20 стагоддзя. Знеслі яе прыблізна ў 2012-м, пакінуўшы чыстае поле наўзамен.
Фота: voran.by
  • Капліца Узнясення крыжа Божага ў Жыткавіцкім раёне (вёска Ленін) дазваляла ўвачавідкі пазнаёміцца з эклектычным стылем 1863 года выканання. Пабудаваная яна была ў гонар адмены прыгоннага права. Арыгінал у дрэнным стане быў знесены ў 2019-м годзе, на месцы ўзвялі копію.
Фота: fotobel.by
  • Руінамі сядзібнага дома 19 стагоддзя ў Люціне яшчэ можна было палюбавацца у першыя 10-15 год 21-га стагоддзя, цяпер іх няма, бо яны не былі пад аховай краіны.
Фота: radzima.org
  • Вадзяны млын ансамбля сядзібы Пратасевічаў 1912 года ў Агародніках на Гарадзеншчыне ўражваў сваімі памерамі. Не стала яго ў 2013 годзе.
Фота: orda.of.by
  • 100-гадовую ж сінагогу ў Мсціслаўлі, па рашэнні ўладаў, разабралі літаральна ў гэтым годзе. «Будынак сінагогі не быў уключаны ў рэспубліканскі спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мясцовыя ўлады не далі яму ахоўнага статусу, і таму пра намер знішчыць гэты ўзор габрэйскага правінцыйнага мураванага дойлідства нічога не ведала Грамадства аховы помнікаў. Грамадскасць горада таксама даведалася пра Тое, што адбываецца, у апошні момант. Нягледзячы на заклікі краязнаўцаў да раённай адміністрацыі адкласці знос даўнейшага будынка, яго знішчылі», — пісалі рэгіянальныя СМІ.
Фота: mogilev.media

Стваральнікі «Глобуса» прызнаюць, што Беларусь — не ўнікальная краіна: архітэктурныя аб’екты з розных прычын знікаюць і ў іншых месцах на зямлі, але падыход да гэтай справы ў нас — адзін з найгоршых.

«Трэба мяняць саму парадыгму стаўлення да спадчыны. Калі яна зменіцца, то і будзе выратоўвацца больш аб’ектаў. Зараз чыноўнікі бяруць «на аловак», умоўна кажучы, 10 вялікіх помнікаў — Мір, Ружаны, Косава і гэтак далей. Туды ўкладаюцца мільёны даляраў, пра гэта паўсюдна пішуць. А сотні маленькіх помнікаў архітэктуры пры гэтым знішчаюцца. Зразумела, што грошай не шмат, але парадыгма дакладна не такая, якая павінна быць у сучасным еўрапейскім грамадстве. Усе важныя будынкі трэба хаця б заносіць у спісы каштоўнасцяў і спрыяць іх захаванню».

Чытайце таксама:

Курапаты: на сёння вядома амаль усё

Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр

Каментары5

  • Kub
    17.08.2022
    Памятаю, як адзін хлапчына збіраў грошы на беларусізацыю праэкта. Грошы сабраў, а праэкт так і застаўся рускамоўным....
  • Гость
    17.08.2022
    Ломать - не строить .
  • Skarbnik
    18.08.2022
    Грамадства аховы помнікаў? Да такога ўзроўню наш соцыюм яшчэ дарос. А калі насур’ёз - то памылак ве-е-ельмі шмат…

За каментары ў тэлеграме затрымалі жанчыну з Мінска. Выйшлі на яе вельмі проста1

«Нейкі час яе сэрца не працавала». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі ў цэнтры Варшавы, расказаў пра яе цяперашні стан11

У Маладзечне закрываюць лялечны тэатр, які ставіў «Тутэйшых»?

Гамельчуку паведамілі пра смерць маці. На пахаванні высветлілася, што яна жывая, а ў труне іншы чалавек4

Стаў вядомы змест «аперацыі №4» з плана «Перамога». Ажыццявіць яе больш не атрымаецца27

Онліфаншчыцы знайшлі спосаб паказваць грудзі ў інстаграме1

Кіраўнік вядомай у мінулым страхавой фірмы пяты год працуе таксістам у Мінску3

Каб здаць выдуманы прадмет, мы на поўным сур’ёзе праглядалі РэнТБ — выпускнік БНТУ10

«Лукашэнка перайшоў столькі чырвоных ліній, што Кіеў становіцца больш адкрытым». Франак Вячорка пра паездку ва Украіну 17

Попыт на валютныя ўклады падае, а продажы нерухомасці б'юць рэкорды. У чым прычына?2

Свята-Елізавецінскі манастыр правёў чарговы Z-канцэрт пад расійскімі трыкалорамі13

Дзе цяпер героі мемнага відэа БРСМ пра выбары-дурыбары?6

У цэнтры Мінска прайшла вечарына «Данбас у нашым сэрцы» ФОТЫ14

«Прыйшлі каля 30% выбарцаў». Валанцёрка БРСМ расказала, што адбывалася на яе ўчастку7

Чаго хочуць еўрапейскія фермеры?16

Беларуску згвалтавалі і спрабавалі задушыць у цэнтры Варшавы10

Адзін факт, які паказвае, што пратаколы на выбарах маляваліся з галавы5

У Гродне затрымалі вулічнага музыканта, які спяваў «Муры»4

Менеджарка па продажах разлічвала на нармальны заробак, а атрымала толькі 165 рублёў8

Стала вядома, якія заробкі ў «палатніка»-ветэрана Ігара Марзалюка7

Усе навіны →
Усе навіны

Тры моманты, якія трэба змяніць, каб беларуская пенітэнцыярная сістэма перастала быць нялюдскай6

Хлопцу, які спаліў Каран і якога збіў сын Кадырава, далі тры з паловай гады калоніі4

Паліцыя ў Маскве прыходзіць дадому да ўдзельнікаў акцый памяці Навальнага і затрымлівае іх

Салігорскі паблік паведаміў пра смерць шахцёра падчас рамотных работ

У Беларусі хочуць запусціць прамысловую іпатэку2

«Лукашэнка перайшоў столькі чырвоных ліній, што Кіеў становіцца больш адкрытым». Франак Вячорка пра паездку ва Украіну 17

Попыт на валютныя ўклады падае, а продажы нерухомасці б'юць рэкорды. У чым прычына?2

Свята-Елізавецінскі манастыр правёў чарговы Z-канцэрт пад расійскімі трыкалорамі13

Былы памочнік Лукашэнкі пакінуў пасаду намесніка Качанавай па асабістых прычынах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Возера НАТА». Як Захад перамог Расію ў Балтыйскім моры без адзінага стрэлу

Галоўнае

Што за дзяўчына, якую Лукашэнка прыабняў на выбарчым участку?17

«Буэнас-Айрэс — вельмі камфортны горад, калі вы зарабляеце ў валюце». Беларуска пераехала ў Аргенціну і расказвае, колькі каштуе там жыць

У Слаўгарадзе фура збіла машыну хуткай дапамогі

Польская паліцыя расказала, як затрымала чалавека, што падазраецца ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве1

Стаў вядомы змест «аперацыі №4» з плана «Перамога». Ажыццявіць яе больш не атрымаецца27

Навальны ведаў пра падрыхтоўку абмену і даў згоду на яго — Reuters3

Байдэн: Перамір'е ў Газе наступіць у наступны панядзелак14

«Уяўляеце, мне нобелеўскі лаўрэат нёс матрац!» Экс-палітзняволеная — пра сустрэчы з Рабковай і Бяляцкім1

Літва праверыць 18 тысяч беларусаў, якія пасяліліся ў краіне да ўведзеных у 2022 годзе абмежаванняў15

Онліфаншчыцы знайшлі спосаб паказваць грудзі ў інстаграме1

70-гадовага сузаснавальніка расійскага «Мемарыяла» асудзілі да 2,5 года за «дыскрэдытацыю арміі»

Кіраўнік вядомай у мінулым страхавой фірмы пяты год працуе таксістам у Мінску3

Гродзенцаў жорстка затрымалі за запуск дрона на мяжы3

Украінскія паветраныя сілы збілі чарговы расійскі бамбардзіроўшчык5

Мінскую кватэру Цапкалаў прадаваць не будуць8

Каб здаць выдуманы прадмет, мы на поўным сур’ёзе праглядалі РэнТБ — выпускнік БНТУ10

Усе навіны →