Вільня

Вільня

88% мігрантаў — мужчыны, іх сярэдні ўзрост 37 гадоў, сярэдні заробак — 1786 еўра без выліку падаткаў. Большасць працуе ў Вільні (4200) і Коўне (600), таксама беларусы пераехалі ў Шаўляй, Клайпеду і іншыя гарады Літвы.

Высокакваліфікаваную працу выконваюць амаль 2000 чалавек (26,6%), зь іх 1700, або 87,1%, — у галіне ІТ або сувязі.

На работах, якая патрабуе сярэдняй кваліфікацыі, занята 5500 беларусаў (73%), нізкакваліфікаваную або некваліфікаваную працу (прыбіральшчыкі, памочнікі на кухні, фасоўшчыкі) выконваюць усяго 86 чалавек (1%).

Адзначаецца, што работнікі зь Беларусі і Украіны (15 800) сплацілі ў ліпені амаль 10 млн еўра падаткаў.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0