Фота ілюстрацыйнае
«Сродкі паражэння — па жаданні замоўцы, — расказаў прадстаўнік «Белтэхэкспарту». — Рухавік — беларускі». Паводле ягоных слоў, беспілотнік ужо выконваў выпрабавальныя палёты.
«Беркут» абсталяваны рэактыўным рухавіком і здольны развіваць хуткасць да 360 км/г. Ягоная маса — 34 кг. Пасля выканання задання лятаючы апарат робіць пасадку на парашуце.
Таксама на стэндзе «Белтэхэкспарту» прадстаўлены мадэлі ўдарных БЛА «Лоўчы», «Кондар», беспілотніка-камікадзэ «Чакан».
У 2020 годзе кампанія «Белтэхэкспарт» трапіла пад санкцыі Еўрасаюза, а ў 2021-м — ЗША.






пад Лепелем?