Па словах начальніка Салігорскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Камінскага, заказнік быў сфармаваны ў выніку палявых даследаванняў Інстытута эксперыментальнай батанікі НАНБ імя Купрэвіча. Рашэнне аб яго стварэнні было прынятае Салігорскім райвыканкамам 29 чэрвеня. 

«Агульная плошча заказніка — 5,3 тыс. га. «На гэтай тэрыторыі было знойдзена каля 33 відаў, уключаных у Чырвоную кнігу. А вывучэнне праводзілася летась. Паводле апошняй інфармацыі, якую мы атрымлівалі ад Нацыянальнай акадэміі навук, мы ўжо маем там 51 від чырвонакніжных раслін і жывёл, якія павінны знаходзіцца пад аховай. Адзначаецца 38 відаў груп жывёл, сярод іх такія рэдкія, як балотная чарапаха, трытон грабеністы. Гэтая тэрыторыя таксама змяшчае два помнікі прыроды — «Дубрава 1» і «Дубрава 2», — патлумачыў Андрэй Камінскі. 

Сярод іншага, заказнік створаны і для таго, каб рэалізоўваць турысцка-рэкрэацыйны патэнцыял: «Цяпер разглядаем стварэнне не менш чым чатырох экалагічных сцежак, у тым ліку веласіпедных», — адзначыў начальнік інспекцыі.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0