«Так званыя 14 праектаў. Іх ужо не 14, а каля 20 праектаў», — удакладніў Пётр Пархомчык.

Ён падкрэсліў, што стаіць задача вельмі хутка завяршыць усе работы ў рамках гэтых інвестпраектаў. Але ёсць пэўныя цяжкасці бягучага моманту.

Так, па шэрагу інвестпраектаў раней прадугледжвалася закупка абсталявання еўрапейскай вытворчасці.

«Зразумела, што яго сёння няма. Таму шукаем іншыя шляхі для вырашэння гэтага пытання. Тут нельга марудзіць. Трэба знаходзіць вельмі хуткія рашэнні, браць на сябе адказнасць і вырашаць гэтыя пытанні», — сказаў віцэ-прэмʼер.

Раней паведамлялася, што Расія выдзеліць $1,5 млрд на ўдзел Беларусі ў праграмах імпартазамяшчэння. Прэмʼер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў, якія імпартазамяшчальныя праекты будуць рэалізаваныя за кошт крэдытных рэсурсаў РФ.

«Мы не можам выпусціць свой айфон». Што з імпартазамяшчэннем?

Кампаніі дадавалі да замежных ноўтбукаў платы памяці і прадавалі іх пад выглядам беларускіх

«Свой дызайн». Як аказалася, Лукашэнку паказалі французскі матацыкл

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1