Улады Грэцыі аператыўна абверглі, што жонка Пяскова ў абыход санкцый змагла трапіць на тэрыторыю краіны. 

Тэлеграм-канал «Агентство. Новости» выказаў здагадку, што Наўка знаходзіцца не ў Грэцыі, а ў Турцыі.

У пасце пяць дзён таму яна пазіруе на фоне бібліятэкі Цэльса — славутасці ў турэцкім Эфесе.

Пазналі ў сеціве і інтэр'ер рэстарана, дзе Наўка б'е посуд. Падобны інтэр'ер можна ўбачыць на фотаздымках рэстарана Manos пад Мармарысам (каля 240 км ад Эфеса).

Manos пазначаны на сайце курорта D Maris Bay у ліку іншых рэстаранаў, даступных наведвальнікам курорта.

Адна ноч у нумары для дваіх у D Maris Bay на бліжэйшыя дні каштуе 1600 Еўра, вынікае з прайса на сайце. У верасні тут можна адпачыць танней — за 780-1020 еўра за суткі.

Рэстаран Manos апісваецца як «ажыўленая пляжная карчма з традыцыйнай грэцкай кухняй і культурай». У ліку забаў для гасцей — разбіванне талерак, па 20 лір (1,1 даляра) за кожную пры мінімальнай колькасці ў 30 штук. Як вынікае з меню, сібас з грэцкай салатай гасцям абыдзецца ў 120 даляраў на дваіх, мезэ і рыба-грыль з салатай — у 150 даляраў на дваіх, а страва на дваіх з салаты, закусак з морапрадуктаў, крэветак, краба і лобстараў — у 309 даляраў.

Санкцыі ЕЗ супраць Таццяны Наўкі былі ўведзеныя ў чэрвені. Пад імі знаходзяцца таксама дзеці прэс-сакратара Пуціна. Абмежаванні супраць сям'і Пяскова дзейнічаюць у ЗША і Японіі.

Турцыя не далучылася да санкцый супраць Расіі, што павысіла яе папулярнасць сярод расійскіх турыстаў.

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
35
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
58