Кадр з серыяла

Кадр з серыяла

Гаворка ідзе аб праглядах на HBO і на HBO Max. Акрамя таго, па даных даследчага агенцтва Samba TV, першы эпізод прыквела «Гульні тронаў» з дапамогай Smart TV паглядзела 2,6 млн амерыканскіх хатніх гаспадарак. Для параўнання: аўдыторыя прэм'еры чацвёртага сезона «Вельмі дзіўных спраў» на Netflix склала 1,2 млн хатніх гаспадарак.

«Дом Дракона» заснаваны на кнізе Джорджа Марціна «Полымя і кроў» — яе падзеі разгортваюцца амаль за 200 гадоў да тых, што былі апісаныя ў «Гульні тронаў».

Галоўныя героі — дынастыя Таргарыенаў, продкі Дэйнэрыс Таргарыен, якія кіравалі Вестэросам на працягу некалькіх стагоддзяў.

Серыял раскажа пра падзеі грамадзянскай вайны, вядомай як Танец драконаў.

Першы сезон будзе складацца з 10 серый, да яго здымак прыцягнуты і сам Джордж Марцін.

Серыял «Гульня тронаў» выходзіў на экраны з 2011 па 2019 год — за гэты час стужка атрымала велізарную колькасць узнагарод — у тым ліку 38 прэмій «Эмі» ў розных намінацыях — і рэпутацыю аднаго з самых паспяховых серыялаў усіх часоў.

Бюджэт «Дома драконаў» склаў 200 мільёнаў даляраў, палова гэтых грошай пайшла на рэкламу. На сезон «Гульні тронаў» раней ішло каля 100 мільёнаў даляраў.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0