«Цана адной сістэмы HIMARS — $4 млн. Цана 50 сістэм — 200 млн даляраў плюс боепрыпасы. Цана дасягнення парытэту агню і эфектыўнага разбурэння лагістыкі [расійскай] арміі меншая, чым адной яхты расійскага алігарха, — піша Падаляк. — Гэта дакладна не «ўсе грошы свету», але гэта тое, што цалкам памяняла б ход гэтай вайны».
Па звестках на пачатак жніўня, ЗША перадалі Украіне 16 сістэм HIMARS, якія абстрэльваюць склады боепрыпасаў і вайсковыя аб’екты ў глыбокім тыле расійскіх войскаў. Яшчэ некалькі падобных сістэм далі Кіеву Вялікабрытанія і Германія.