«Я зноў адвакат, не ў Беларусі, а ў Расійскай Федэрацыі… Цяпер у Маскве ўсё пачынаецца нанова. Адно заўсёды застаецца нязменным — прыстойнасць, прынцыповасць і адказнасць. І зноў працягваецца бой», — напісаў Яўген Маслаў у сацсетках.

Яўген Маслаў абараняў, сярод іншага, фігурантаў справы «Белага легіёна», палітвязня Мікалая Дзядка, быў адным з адвакатаў блогера Эдуарда Пальчыса.

Пасля выбараў 2020 года дзясяткі юрыстаў, якія былі абаронцамі ў палітычных працэсах, пазбавілі адвакацкіх ліцэнзій у Беларусі. Маслаў стаў 4-м беларускім адвакатам, які атрымаў ліцэнзію ў Расіі — пасля Антона Гашынскага, Аляксандра Філановіча і Сяргея Іванова.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0