Жучцы каля 15 гадоў. Яе жыццё б'е ключом, а яна ў адказ — капытом. У вёсцы Даўгінава яе баяцца ўсе мясцовыя мужыкі, бліжэй чым на тры метры да кабылы не падыходзяць. Пры нас яна двойчы перакуліла калёсы і пасажыраў на іх. Справіцца з характарам кабылы змог толькі Уладзімір Ратаў. Яна яму патрэбная для працы на ферме, а ён ёй — для магчымасці паскакаць навыперадкі з ветрам. Так і жывуць ужо некалькі гадоў, напэўна, адчуваючы сілу адзін аднаго.

Жучцы каля 15 гадоў. Яе жыццё б'е ключом, а яна ў адказ — капытом. У вёсцы Даўгінава яе баяцца ўсе мясцовыя мужыкі, бліжэй чым на тры метры да кабылы не падыходзяць. Пры нас яна двойчы перакуліла калёсы і пасажыраў на іх. Справіцца з характарам кабылы змог толькі Уладзімір Ратаў. Яна яму патрэбная для працы на ферме, а ён ёй — для магчымасці паскакаць навыперадкі з ветрам. Так і жывуць ужо некалькі гадоў, напэўна, адчуваючы сілу адзін аднаго.

Як кажа Уладзімір, слімакі для Беларусі — гэта далёка не стартап. Іх вырошчваннем тут займаліся цягам стагоддзяў, маўляў, яшчэ паны інвеставалі ў гэты напрамак.

Уладзімір Ратаў, хоць і вырас на вёсцы, але да гэтага бізнэсу прыйшоў не адразу. У дзяцінстве дапамагаў бабулі з птушкамі, на агародзе і самастойна спрабаваў разводзіць трусоў. Асабліва на гэтым не зарабіў, затое яшчэ больш прасякнуўся жыццём на зямлі.

Праўда, у старэйшых класах лёс яшчэ рыхтаваў хлопцу пераезд з бацькамі ў Мінск, а там — паступленне ў інстытут. Пасля малады спецыяліст цягнуў лямку, адпрацоўваючы на заводзе.

Як і ва ўсіх сталічных, у сям'і з'явілася дача, і ён час ад часу ачышчаўся ад гарадскіх таксінаў на прыродзе. І дзесьці ў гэтым моманце лінія жыцця Ратава зрабіла чарговы віток.

Пасля завода ён уладкаваўся ў прыватную кампанію менеджарам па продажах. А праз усяго некалькі гадоў знайшоў сваё месца пад сонцам не дзе-небудзь, а сярод мільянераў на Блакітным Беразе. Мара, ці не так? А вось уладальнік слімаковай фермы ў беларускай глыбінцы лічыць інакш.

«Гадзіннік Prada, зашпількі Dior, туфлі і касцюм — ад Armani», — успамінае Уладзімір. А пасля непрацяглай паўзы смяецца і па-старэчы падсумоўвае: праўда, усё гэта шчасця наогул не прыносіць. Ад пафасу моцна стамляешся.

Далей Ратаў кажа пра вечныя маскі на тварах моцных гэтага свету і пра тое, што душа просіць зносін з жывымі людзьмі, сапраўднымі — такімі, як, напрыклад, у вёсцы Даўгінава. Менавіта тут бацькі Уладзіміра купілі ўчастак і невялікі домік. А ён, прыехаўшы пагасціць да сваякоў, убачыў у траве вінаграднага слімака — таго самага, што ёсць на нашых з вамі дачах.

«Я бачу, ён паўзе, прыгожы такі: ножка пераліваецца, бачу ўсю структуру цела. Інтуітыўна мне захацелася падняць яго, адкусіць і з'есці. Але я не ведаў, ядомы ён ці не. Патэлефанаваў таварышу і спытаў, ці можна есці такога. Ён адказаў: Гэта наш любімы бургундскі слімак, смела гатуй і еш».

Вопыт раздзелкі малюскаў у Ратава быў, таму ён адразу пачаў збіраць слімакоў. Ну а далей панеслася: сек на фарш і рабіў катлеты, смажыў з грыбамі і курынымі яйкамі, нават у макароны па-флоцку дадаваў. А калі прыязджалі госці, то частаваў і іх.

У Еўрасаюз Уладзімір больш не вярнуўся, узяў усё назапашанае і пачаў будаваць сваю ферму. Амаль усё зрабіў уласнымі рукамі. А ўкладзеныя грошы змог вярнуць толькі праз пяць гадоў існавання слімачынага ранча.

«Пальцам ля скроні круцілі ўсе, усе круцілі, — успамінае ўладальнік незвычайнай гаспадаркі. — Маўляў, людзі не пакаштуюць, у нас менталітэт не той…»

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1