Ці можна есці яйкі кожны дзень?

На працягу многіх гадоў спецыялісты сцвярджалі, што празмернае ўжыванне яек павышае ўзровень халестэрыну. Аднак апошнія даследаванні аспрэчваюць гэтую тэорыю, таму што яйка змяшчае толькі 0,3% халестэрыну, а 20-30% у ім — фасфаліпіды, якія прадухіляюць назапашванне халестэрыну ў сасудах. Па гэтай прычыне Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе з'ядаць 2-3 яйкі ў дзень. 

Яйка ўсмятку гэта крыніца карысных рэчываў

Харчовая каштоўнасць прадуктаў зніжаецца падчас гатавання. Але калі мы прыгатуем яйка ўсмятку, якое варыцца нашмат карацей, чым зваранае ўкрутую, мы не страцім каштоўных пажыўных рэчываў: насычаныя тлушчы, халестэрын, натрый, калій, цукар, бялок і вугляводы.

Для тых, хто жадае пахудзець

Яйкі ўсмятку ўтрымліваюць высокую дозу амінакіслот, якія забяспечваюць энергію, неабходную для функцыянавання арганізма. Па гэтай прычыне яны могуць з'явіцца ў рацыёне людзей, якія жадаюць скінуць лішнія кілаграмы.

Пачуццё сытасці будзе захоўвацца надоўга. Акрамя таго, варта памятаць, што 75% тлушчаў у такім яйку будуць ненасычанымі, што палегчыць іх засваенне арганізмам.

Сродак супраць заўчаснага старэння скуры

Яйка ўсмятку таксама з'яўляецца крыніцай карацінойдаў, лютэіну і зэаксанціну, якія прадухіляюць заўчаснае старэнне скуры. Яны дапамагаюць у рэгенерацыі клетак і тканак, абараняючы іх ад шкоднага ўздзеяння свабодных радыкалаў (часціц, якія змяшчаюць адзін або некалькі няспараных электронаў на вонкавай электроннай абалонцы).

Для нарошчвання мышачнай масы

Яйкі ўсмятку, дзякуючы высокаму ўтрыманню амінакіслот, спрыяюць нарошчванню цягліц. Гэта асабліва важна для людзей, якія жадаюць займацца сваёй фігурай. У гэтым выпадку варта спалучаць адпаведную праграму трэніровак са здаровым харчаваннем.

Каб былі здаровыя вочы

Яйкі ўсмятку ўтрымліваюць значна большую дозу вітаміну А, чым яйкі, звараныя ўкрутую, што ўплывае на сятчатку вока і яе знешніх слаёў. Дэфіцыт вітаміну А можа прывесці да розных захворванняў: курынай слепаты, абмежаванняў зроку ў цемры або сіндрому сухога вока.

Лекаванне анеміі

Адной з прычын перніцыёзнай анеміі з'яўляецца дэфіцыт у арганізме вітаміну В12. У звараных усмятку яйках ўтрымліваецца 450 мкг вітаміну В12. Па гэтай прычыне іх таксама варта есці тым, хто прытрымліваецца вегетарыянскай дыеты.

Як прыгатаваць карысны сняданак з яек?

Калі пакласці яйкі ў халодную ваду, то трэба дачакацца закіпання, зменшыць агонь і варыць на працягу 2 хвілін (тады і жаўток, і бялок застануцца вадкімі) або варыць 3 хвіліны (жаўток будзе вадкім, а бялок — амаль цвёрдым).

Клас
57
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
11