У Гомелі збіраюцца будаваць дарогу — Усходні абыход горада. На сайце мясцовага Упраўлення камунальнага будаўніцтва апублікавалі справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. У гэтай справаздачы выявіліся важныя факты.

Арганізацыя «Экадом» заўважыла, што на схеме ў лесе ўздоўж Чарнігаўскай трасы абазначаныя не толькі месцы масавых пахаванняў салдат, якія абаранялі Гомель у 1941 годзе, але і дзве брацкія магілы ахвяр сталінскіх рэпрэсій 1937 года. 

Скрыншот са справаздачы

Скрыншот са справаздачы

Да справаздачы прыкладзены таксама ліст ад Белнііпградабудаўніцтва (ён датаваны 20 студзеня 2022 года), дзе гаворыцца, што на тэрыторыі на поўдзень ад Новабеліцы «магчыма, маюцца шматлікія няўлічаныя пахаванні першай паловы ХХ стагоддзя — ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў і знішчаных 19-22 жніўня 1941 года часцей Чырвонай арміі, якая абараняла Гомель ад войск нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Схема масавых пахаванняў, складзеная гісторыкам Яўгенам Малікавым. На ёй абазначаныя не два, а тры месцы, дзе могуць быць пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Гэтая схема таксама апублікаваная ў дадатку да афіцыйнай справаздачы.

Схема масавых пахаванняў, складзеная гісторыкам Яўгенам Малікавым. На ёй абазначаныя не два, а тры месцы, дзе могуць быць пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Гэтая схема таксама апублікаваная ў дадатку да афіцыйнай справаздачы.

Як піша выданне «Флагшток» летась на адным з гэтых месцаў пахаванняў (што знаходзіцца заходней) пракуратура ініцыявала раскопкі. Па выніках органы заявілі, што ў магілах знаходзяцца ахвяры нацыстаў. У 2022 годзе мясцовыя ўлады прапанавалі паставіць помнік «генацыду беларускага народа» ў месцы правядзення раскопак.

Аднак калі побач з гэтым месцам праходзілі раскопкі ў 1995 годзе, з прыцягненнем гісторыкаў і археолагаў, вынікі былі іншыя. Тады органы пацвярджалі, што там пахаваныя людзі, расстраляныя НКВД у кастрычніку-лістападзе 1937 года. Па ўспамінах жыхароў, у гэтай мясцовасці (Шчакатоўскім лесе) былі расстрэлы ў 30-я гады.

Цікава, што пасля таго, як інфармацыя пра справаздачу трапіла ў СМІ, чыноўнікі сталі абурацца ў бок праекціроўшчыкаў (гэта былі спецыялісты з Мінска), адзначае «Флагшток».

У праўладным пабліку «Говорит Гомель Гомельщина», які пад нікам Hejter меркавана вядзе ідэолаг Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Ісачанка, заяўлялася, што «людзі маюць уласцівасць памыляцца, асабліва праекціроўшчыкі, асабліва не мясцовыя».

Скрыншот апублікаваў «Флагшток»

Скрыншот апублікаваў «Флагшток»

А прапагандыст Станіслаў Галкоўскі ў газеце гарвыканкама «Гомельскія ведамасці» стаў даказваць, што расстрэлы 30-х — дробязь.

«Рэпрэсіі трыдцатых у Гомелі аказаліся кропляй у моры ў параўнанні з нацысцкай крывавай вакханаліяй», — напісаў ёй.

І дадаў пафасныя словы пра тое, што «збеглыя грамадзяне» дыскрэдытуюць подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Клас
7
Панылы сорам
56
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
117