«Мяркуецца ўцягнуць у працэс праверкі большую колькасць службовых асоб мытні, а ў выпадку неабходнасці для аказання ім дапамогі будуць прыцягвацца супрацоўнікі іншых дзяржустаноў», — паведаміла ведамства.

Асабліва старанна, як адзначаецца, будуць правяраць тых, хто ўжо рабіў спробы абысці санкцыі. Гэта тычыцца адпраўнікоў грузаў, іх атрымальнікаў і, зразумела, саміх перавозчыкаў. Дадзеныя катэгорыі асоб цяпер будуць у зоне высокай рызыкі.

Па словах Даруса Жвіронаса, кіраўніка мытнай службы Літвы, колькасць спробаў абысці ўстаноўленыя ЕС абмежаванні не памяншаецца, таму ведамству даводзіцца рабіць дадатковыя меры ўздзеяння. Так, з 1 сакавіка 2022 года літоўскім мытнікам больш за 3000 разоў даводзілася перарываць працэдуры імпарту, экспарту або транзіту грузаў з-за розных парушэнняў.

За гэты перыяд часу звыш 1200 фураў з Беларусі і Расіі не ўпусцілі на тэрыторыю Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0