Як паведаміла маці Вадзіма Таісія Кабанчук, яго забралі з кватэры бацькоў у Бабруйску, дзе ён жыў апошнім часам. 9 жніўня, калі бацькі Сяргея былі на дачы, 5 чалавек з мінскага АМАПа ўварвалася ў кватэру, ударылі Сяргея пісталетам па галаве, правялі вобшук, забралі мабільны тэлефон, ноўтбук і ўласна Сяргея Франчука.

Мужчына быў асуджаны на 15 сутак нібыта за непадпарадкаванне. Але спецслужбы цікавіў Вадзім Кабанчук. Было запісана пакаяннае відэа, дзе Франчук прызнаецца, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту 2020 года і пісаў каментарыі ў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-чатах. Лоб Сяргея быў заклеены.

23 жніўня пасля заканчэння 15 сутак Сяргей Франчук на волю не выйшаў. Яму выставілі абвінавачванне паводле арт.342 КК РБ.

Таксама за гэты час на допыт у КДБ выклікалі стрыечную сястру Вадзіма Кабанчука з мужам. Іх таксама распытвалі пра тое, што яны ведаюць пра Вадзіма.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
38