Самалёт Су-24

Самалёт Су-24

«Яны павінны разумець, што ніякія верталёты, самалёты, калі яны пойдуць на абвастрэнне, іх не выратуюць. Мы калісьці з Пуціным у Піцеры заявілі, што пераабсталюем і беларускія самалёты Су-24 для таго, каб яны маглі несці ядзерную зброю. Вы што, думаеце, мы языком ляпаем? Усё гатова», — заявіў Лукашэнка

Аднак Су-24 былі выведзеныя са складу Узброеных сіл Беларусі яшчэ ў 2012 годзе. Прычынай стаў іх знос, звяртае ўвагу «РБК».

«Вы ведаеце, што ў авіяцыі ёсць такое паняцце — лётны рэсурс. Паводле планёра і па рухавіку, — распавядаў тады міністр абароны краіны генерал-лейтэнант Юрый Жадобін. — Самалёты былі ўжо не першай свежасці. Калі мы падлічылі, што ж танней, то прыйшлі да высновы, што прасцей адмовіцца ад парка гэтых самалётаў, паколькі цягнула вельмі вялікую фінансавую нагрузку. Таму лятальныя апараты, якія заставаліся, іх не так шмат заставалася, былі выведзеныя са складу Узброеных сіл. Ну а далей у нас ёсць адпаведныя дзяржаўныя структуры, якія будуць вырашаць, што з імі рабіць».

Вытворчасць усіх мадыфікацый Су-24 завяршылася ў 1993 годзе.

Клас
1
Панылы сорам
20
Ха-ха
49
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4