Мінскі метрапалітэн пераходзіць на зімовы рэжым працы з 29 жніўня. Расклад руху цягнікоў 1-й і 2-й ліній зменіцца ў сувязі з сезонным павелічэннем пасажырапатокаў.

Так, з 29 жніўня ў ранішнія гадзіны «пік» цягнікі будуць ездзіць праз кожныя 2 хвіліны, а ў вячэрнія пікавыя гадзіны інтэрвал паміж імі складзе 2,5 хвіліны.

Карэкціроўка раскладу ўносіцца толькі на асенне-зімовы перыяд, адзначылі ў метрапалітэне.

Па 3-й лініі інтэрвал руху ў гадзіны «пік» складае 8 хвілін. Днём і па выхадных днях прамежак — 12 хвілін.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0