Фота: сацсеткі
Мужчыну клічуць Вадзім Слівінскі, і яму 38 гадоў. Ён дырэктар ТАА «Муссорт», якое займаецца перапрацоўкай розных адкідаў — у гэтым бізнэсе ён каля дзесяці гадоў.
Бізнэсовец захапляецца рознымі экстрэмальнымі відамі спорту. Займаўся экстрэмальнай яздой па бездарожжы, удзельнічаў у зімніх роварных заездах, хадзіў у горы, гуляе ў пейнтбол. Таксама Вадзім любіць падарожнічаць.
Адна з вандровак. Фота: старонка ў сацсетцы Вадзіма
У замежныя вандроўкі мужчына браў з сабой бела-чырвона-белы сцяг. У відэа сілавікоў ён кажа, што браў яго, калі скараў Эльбрус, а таксама ва Узбекістан і Кіргізію падчас вандровак у горы і фатаграфаваўся з ім. Праўда, гэта цалкам легальна, і ў чым канкрэтна прэтэнзія сілавікоў — таямніца.
Ці прад'яўленыя мужчыну нейкія абвінавачанні, не паведамляецца.
Чытайце яшчэ:
Затрымалі жонку палітвязня Анатоля Латушкі
У Брэсце затрыманы музыка Сяргей Нікіцюк





