У параўнанні з ліпенем 2021 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася, паводле звестак Белстата, на 74 тысячы чалавек. А за два гады ў параўнанні з ліпенем 2020-га беларуская эканоміка страціла ўжо 112,2 тыс. чалавек.






Паводле інфармацыі Белстата, у эканоміцы краіны ў ліпені было занята 4,1972 млн чалавек. Гэта на 9,6 тыс. менш, чым колькасць занятых, пра якую ведамства паведамляла ў чэрвені.