«Вядома, розніцу менталітэтаў ніхто не адмяняў, і адценне некаторай кінаэкзотыкі будзе прысутнічаць, але працаваць у гэтым кірунку трэба абавязкова», — сказала кіначыноўніца.
Кіраўнікі кінатэатраў ужо заяўлялі пра планы паказваць стужкі з Балівуда і Паўднёвай Карэі. Аднак пераарыентаванне на кантэнт з Індыі, Кітая, Карэі, Лацінскай Амерыкі, па-першае, зойме час да паўгода на дубляж, заключэнне дамоў і рэкламу, а па-другое, патэнцыйныя чаканні цікавасці да ўсяго гэтага гледачоў складаюць, паводле ацэнак, не больш за 8%.
Адсутнасць галівудскіх карцін у расійскім пракаце прывяла да таго, што да сярэдзіны красавіка зачынілася больш за траціну (36,4%) кіназалаў у краіне. Чакаецца, што да канца года агульныя страты кінатэатраў без замежных блокбастараў складуць 11,1 млрд расійскіх рублёў.





