Яны адзначаюць, што з пачатку вайны ўкраінскае міграцыйнае заканадаўства не змянілася, аднак беларусам, якія нават маюць Віды на жыхарства ва Украіне, памежныя службы адмаўляюць ва ўездзе ў краіну. Тыя, хто знаходзіцца ва Украіне, не могуць падоўжыць свой легальны статус. Міграцыйная служба таксама масава адмаўляе беларусам, якія жадаюць асталявацца ва Украіне.

У петыцыі падкрэсліваецца, што многія беларусаў, якія мусілі асталявацца ва Украіне, не толькі не з'яўляюцца яе ворагамі, але, наадварот, знайшлі тут прытулак ад пагрозы на радзіме: 

«Тыя з нас, хто свядома абраў дэмакратыю і адстойванне чалавечых каштоўнасцяў замест аўтарытарызму ў нашай краіне, хто звязаў сваю будучыню з еўрапейскай Украінай — павінны быць падтрыманыя і заахвочаныя, а замест гэтага сутыкаюцца з дадатковымі выклікамі і барацьбой з бюракратызмам».

«Мы не просім дадатковых прэферэнцый, не ствараем ніякіх праблем, заўсёды гатовыя да супрацоўніцтва з уладай, спрыяем аднаўленню і станаўленню незалежнай, дэмакратычнай і моцнай краіны. Адзінае, чаго мы просім, — не перашкаджаць нам знаходзіцца на тэрыторыі і ўзаемадзейнічаць з дзяржавай і грамадзянамі Украіны, не атаясамліваючы ўсіх беларусаў з цяперашняй нелегітымнай уладай нашай краіны», — адзначаюць падпісанты.

Каб Уладзімір Зяленскі разгледзеў петыцыю, яна павінна набраць 25 тысяч галасоў.

Клас
32
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0