Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» на 15 капеек падымае цану маркі Kent Crystal Blue — да 3,95 рубля. На такую ж суму, але да 3,85 рубля, падаражаюць Rothmans of London Blue. На 20 капеек, да 3,9 рубля, павялічыцца цана некаторых відаў Rothmans Click. А цана Rothmans Click Hit павялічыцца аж на 25 капеек, да 3,9 рубля.

«Тытунь-Інвест» павялічвае на 5-10 капеек цану цыгарэт «Карона». Падаражаюць амаль усе найменні гэтай маркі. Цана цыгарэт «Форт» павялічыцца на 5 капеек, да 1,7 рубля. Camel Supercompact Blue падаражаюць на 15 капеек, да 3,9 рубля, а Camel Supercompact Аctivate Ruby — на 20 капеек, да 3,95 рубля.

«Беларусьгандаль» павялічыць на 15 капеек, да 5,5 рубля, цану некаторых марак Aroma Rich. На такую ж суму падаражаюць тры віды Richmond. Яны будуць каштаваць 6,15 рубля. Цыгарэты Kiss дададуць да ранейшай цаны 10 капеек і будуць каштаваць 3,6 рубля. 

А вось кампанія «Інтэр Табака» павышаць у верасні цэны не плануе.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2