Від на Дзвіну з Запалоцця. Фота са таронкі ў фэйсбуку Алеся Мікуса
«Калі пакупаўся ў Дзвіне-Даўгаве ў Полацку з'явілася, а калі плаваў у Расонскім возеры, узмацнела вось якая думка.
Латышам лягчэй быць адзінымі яшчэ і таму, што ім дапамагае магутнае даўгаўскае цячэнне, бо працінае і «забірае з сабой» усю Латвію. У літоўцаў таксама ёсць Нёман.
У нас тут не так. На Падзвінні думкі плывуць у адзін бок. Нёман вядзе па-свойму. Дняпро і Сож, тым больш Прыпяць (зусім мне мала знаёмая) — па-свойму. У Пружанах Мухавец, у Берасці ён у Буг уцякае, там зусім мікрарэгіён.
Думаецца, мы недаацэньваем ролю цячэнняў буйных рэк у (дэз)інтэграцыі прасторы.
Плямёны, відаць, арыентаваліся на басейны рэк, не? Ну, «крывічы»-латгалы і «радзімічы» пасожскія — дакладна так.
Падумалася пра канцэпт, візію краіны як (пост)племяннога саюза. А інакш што іх, такіх рознанакіраваных іхнай калектыўнай душою, яднае? Пераспеўваючы Канта: «г» фрыкатыўнае на языку і мінская палка над галавой?»






https://d3obnowcu2pyw7.cloudfront.net/298212