Фота: AP
Восьмы пакет санкцый ЕC супраць РФ можа ўключаць энергетыку, гандаль і новыя адключэнні ад SWIFT. Такія прапановы высунутыя Эстоніяй, паведаміў міністр замежных спраў гэтай краіны Урмас Рэйнсалу ў інтэрв'ю Die Welt.
«Мы ўжо прадставілі Камісіі канкрэтныя прапановы з гэтай нагоды. Гаворка ідзе аб энергетыцы, гандлі, далейшых абмежаваннях сістэмы SWIFT і ўключэнні ў санкцыйны спіс яшчэ большай колькасці людзей і ўстаноў. Папярэднія санкцыі працуюць, але іх недастаткова. Да зімы трэба яшчэ падняць цану для Расіі, каб гэтая вайна хутчэй скончылася», — сказаў ён.
30-31 жніўня павінна адбыцца сустрэча міністраў замежных спраў краін ЕC. Сярод іншага будзе абмеркаванае абмежаванне на выдачу шэнгенскіх віз расіянам.





