Як выявіла потым медыцынская экспертыза, у крыві кіроўцы падчас руху было 1,4 праміле алкаголю, паведамляе mogilev.media.
Трагедыя адбылася на 106-м кіламетры дарогі. Кругавы паварот налева апынуўся занадта цяжкім для п’янага мінчука. Колы Citroen зачапілі правую ўзбочыну, машына згубіла кіраванне і ўдарылася ў прыдарожнае дрэва.
Пасажыр быў яшчэ жывы, калі кіроўца вырашыў пакінуць месца здарэння. Пазней 46-гадовы мужчына памёр па дарозе ў бальніцу.
Тэрміновыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы дазволілі знайсці вінаватага ў ДТЗ амаль праз дзве гадзіны.





