Расійскія войскі абстралялі жылыя кварталы Мікалаева. Два чалавекі загінулі, 11 параненых
Старшыня Мікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Віталь Кім паведаміў, што ў выніку сённяшніх абстрэлаў акупантамі жылых кварталаў Мікалаева да горада даляцелі 12 ракет, хоць выпушчана было больш.
Паводле звестак Кіма і мэра Мікалаева Аляксандра Сянкевіча, на бягучы момант вядома пра 2 загінулых і 11 параненых.
На месцах працуюць выратавальныя, аварыйныя службы і камунальнікі. Тым часам абстрэлы працягваюцца, людзей просяць заставацца ў сховішчах.
Сярод іншага з'яўлялася інфармацыя, што адна з ракет узарвалася каля моста праз раку Інгул.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ