Прызначаная дата суда над палітзняволеным журналістам Сяргеем Сацуком
Стала вядома, што суд над палітвязнем распачнецца 23 верасня. Справу будзе разглядаць суддзя Мінскага гарадскога суда Святлана Бандарэнка. Менавіта яна разглядала рэзанансную справу «нуль праміле» і адправіла за краты журналістку Кацярыну Барысевіч, піша «Вясна».
Сяргей Сацук — журналіст-расследавальнік, рэдактар беларускага партала «Ежедневник» (ej.by). Ён быў затрыманы 8 снежня 2021 года.
Сацука абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 430 (атрыманне хабару), арт. 130 (распальванне варажнечы), арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачанні, невядома.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ