Як цяпер едуць еўрапейскія тавары? У некалькіх транспартных кампаніях выданню расказалі, што карыстаюцца схемай з перачэпкай: еўрапейскія партнёры прывозяць грузы ў транспартна-лагістычныя цэнтры, адтуль іх забіраюць беларускія перавозчыкі. На фоне гэтых навін аказаліся вельмі запатрабаваныя паслугі экспедытараў.

— Былі пэўныя чаканні, што Казахстан і Турцыя стануць буйнымі лагістычнымі хабамі для аўтаперавозчыкаў, але гэтага не адбылося. Расія пераарыентавала туды толькі каля 10% плыні, для Беларусі гэтую лічбу нават складана назваць.

З-за новай лагістыкі тэрміны і кошт перавозак выраслі, але прынамсі ёсць працоўныя схемы, як з Еўропы прывезці тавар у Беларусь, кажуць у транспартных кампаніях.

Як цяпер выглядаюць паліцы з еўрапейскім імпартам?

Кава

На паліцы з кавай знешне ўсё добра, сумных прабелаў не відаць (улічваем, што тут, акрамя іншага, і імпарт з Расіі). У некаторыя крамы ўжо прыехала растваральная кава па новых коштах — там у баначак залатыя не толькі вечкі, але і змесціва.

Цэннікі ў бляшанак Illy такія ж, як у красавіку, асартымент нават дадаўся — прычапіцца няма да чаго.

У Dallmayr Prodomo таксама нязменнасць: 24,45 рубля за 250 грамаў (а вось вялікі пачак, падобна, прыехаў па новых цэнах). Кошт Dallmayr Classic крыху падрос — з 27,08 рубля да 28,95. Lavazza на месцы з невялікімі ваганнямі цэнаў.

А вось аматары Starbucks могуць засумаваць. У 450-грамовага пачка Pike Place ў зернях да цаны дабавілася 30 працэнтаў. Калі не купілі па 37,99 рубля, новы кошт — 49,70.

Макарона

Тут дзясяткі імпартных брэндаў, але больш за ўсё расійскіх. Па афіцыйнай статыстыцы, з Італіі прыязджала толькі 15% імпартнай макароннай паліцы. Цяпер доля невядомая, Белстат больш не дзеліцца статыстыкай імпарту/экспарту.

З Еўропы да нас ехалі звыклыя спагеці і шмат модных штук, якія не імпартазамясціліся: лісты для лазанні, фетучыні, тальятэле, каляровая макарона, без глютэну.

Усе яны на месцы, мяняюцца толькі цэны, падсоўваючы макарону ў разрад раскошнай ежы. Магчыма, безглютэнавыя пёры — адны з нямногіх, якія захавалі цэнавую стабільнасць.

Безглютэнавыя спагеці ў два разы даражэйшыя — 15 рублёў за пачак.

Паўкілаграма італьянскіх Delverde і так каштавалі 11-12 рублёў — куды ім яшчэ даражэць? Пакуль трымаюцца.

А вось прыгожа закручаныя фетучыні не ўтрымаліся, і цяпер яны абыдуцца амаль у 32 рублі за кілаграм.

Локшына ў гнёздах дадала 35%. Падобна на рэкорд макароннай паліцы.

За дадатковую прыгажосць каляровай макароны трэба было аддаць 9,54 рубля — цяпер 12,40. Гэта плюс 30 працэнтаў да цаны. Калі пераводзіць у кілаграмы, то атрымліваецца мука з вадой па кошце ялавічыны.

Яечная макарона са шпінатам, макарона з грыбамі — усё гэта таксама вырасла ў кошце на 30%.

На паліцы можна знайсці расійскую і беларускую макарону ў раёне 4 рублёў, але выглядае, што трэба прывыкаць да новых цэн на італьянскую: многія гатункі перасягнулі адзнаку 10 рублёў і вяртацца ўжо не будуць.

Хаця і расійская макарона падаражэла нават без забарон на мяжы. Папулярныя спагеці Barilla замест 4 рублёў цяпер каштуюць 4,90 (+22,5%).

Рыба

Нядаўна журналісты разважалі, ці варта есці чырвоную рыбу з Ірана па 32 рублі, калі ў яе не зусім звыклы смак. Дык вось, гандаль працягвае эксперыментаваць з крыніцамі імпарту, а тыя — з коштамі.

У выніку на паліцы матэрыялізавалася філе ласося з Шатландыі за 77,90 рубля і стэйкі за 71,50. Калі для вас гэта шок, дык ёсць стэйкі за 57,90 рубля, проста меншыя па памеры.

Чатыры месяцы таму цэны выглядалі больш сціплымі.

 

Аліўкавы алей

На паліцы выяўляюцца не ўсе знаёмыя брэнды, але тут таксама няму дэфіцыту. Бальзамік таксама прысутнічае.

Літр аліўкавага алею за 50 рублёў? Гэтым цэнам дзівіліся яшчэ ў красавіку, падобна, трэба падыходзіць да стадыі прыняцця.

Сокі

Пакуль беларускія і расійскія сокі і нектары на ўсю моц мянялі ўпакоўку Tetra Pak, з еўрапейскімі нічога асабліва не адбывалася, падаражэлі на пару капеек.

І іншае

Аліўкі на месцы, яшчэ па красавіцкіх коштах.

Пакуль хтосьці робіць сваё варэнне, французскае стаіць на паліцы з ранейшым цэннікам. Гэтаму можна радавацца, калі не ведаць кошты на сайце вытворцы — € 3,30—3,40, або практычна ў два разы танней.

 

Падобна, самая вялікая абарачальнасць у паліцы з макаронай, там рост коштаў найбольш прыкметны. Потым падаражэе і астатняе? Імпарцёры кажуць, што справа не толькі ў больш складанай схеме перасячэння мяжы ЕС і Беларусі:

  • цэны паспелі падняцца яшчэ да красавіка. Памятаеце долар і еўра на піку вясной? Вось па такіх курсах закупляліся і імпарцёры.
  • Новыя партыі — як правіла, новыя цэны. Часам праходзіцца міксаваць рэшткі па старых і новых цэнах і прадаваць па сярэдніх, каб згладзіць рост.
  • Інфляцыя ў ЕС ідзе ўверх, еўрапейскія тавары для ўсіх становяцца даражэйшымі.
  • Еўра, які таннее, на сітуацыю з цэнамі для нас глабальна не ўплывае.

Як змяніліся цэны на жаночыя пракладкі і тампоны з пачатку года. Фотафакт 

«Купілі стэйкі па прывабнай цане і здзівіліся». Што за чырвоная рыба прыехала ў нашы крамы?

«Нічога сабе, колькі ён траціць!» Дзе адпачывалі беларусы гэтым летам і колькі грошай аддалі на падарожжы 

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
6