Такія змеі ўстрывожылі гродзенскую актывістку

Такія змеі ўстрывожылі гродзенскую актывістку

Цацка была ў колерах вясёлкі, але для Бондаравай вясёлка не можа быць проста вясёлкай — гэта сімволіка ЛГБТ.

На думку актывісткі, «дэманстрацыя ЛГБТ-сімволікі дзецям пагражае дэмаграфічнай бяспецы нашай краіны, парушае закон «Аб правах дзіцяці» ў частцы абароны дзяцей ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду іх нармальнаму маральна-маральнаму развіццю, і Канстытуцыю РБ».

У самой краме толькі ад самой Бондаравай даведаліся, што, аказваецца, яны дэманструюць сімвал ЛГБТ.

«Вобраз «Адзінарога» — гэта казачны персанаж, і на афіцыйных крыніцах адсутнічае інфармацыя, дзе ён асацыюецца з ЛГБТ ці іншай аналагічнай абрэвіятурай. (…)

У заканадаўстве Рэспублікі Беларусь адсутнічае забарона на маляванне «Аднарогаў» на якім-небудзь прадмеце, рэчы. У выніку мы не знайшлі парушэнняў з нашага боку», — адказаў скаржніцы дырэктар гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Пупс і К» Андрэй Кунскі.

Кунскі адзначыў таксама, што малюнак аднарогаў быў размешчаны на ружовым фоне. Пры гэтым тавар мае ўсе сертыфікаты адпаведнасці і дазволы на рэалізацыю.

Што для Бондаравай, якая прызвычаілася, што рэпрэсіўная сістэма рэагуе на любую яе фантазію, вядома, ніякі не аргумент, яна працягне змаганне з вясёлкай і гуртуе аднадумцаў.

Клас
0
Панылы сорам
100
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
21