Беларускія спажыўцы аддаюць перавагу фастфуду. У Мінску, Магілёве і Гомелі ў адпаведнай намінацыі на першым месцы апынулася сетка Mcdonald's, у Брэсце, Гродне і Віцебску — KFC. У іншых катэгорыях адзначыліся лакальныя ўстановы.

Жыхары Мінска аддаюць перавагу замове бургераў у Burger bro, берасцейцы выбіраюць крафтавы Momoo burger house, гарадзенцы — YellowStreet17. У Магілёве лідзіруе гастрабар «Сеў і з'еў», у замовах віцяблян — грыль-бар «Рабро бістро».

Гомельскае кафэ «Кунжут» апынулася ў топе адразу па двух пазіцыях: гамбургеры і сушы.

У падборцы «Яндекс.Еды» не толькі фастфуд, але і супы. «Халадніком года» ў Мінску стаў суп з сеткі рэстаранаў народнай кухні «Васількі». А ў Магілёве з гэтай жа сеткі часцей за ўсё замаўлялі боршч з рабрынкамі і хатнюю салянку. У Гродне былі папулярныя халаднік з смажанай бульбай, салянка і суп том кха з курыцай з кафэ Garage.

Па дэсертах і выпечках у Мінску не было роўных пякарні-кандытарскай «Цьеры». У дамы і офісы Гродна такую прадукцыю часцей пастаўляла кафэ «Аляксандраўскія пірагі». Кафэ «Тепло» заваявала сэрцы берасцейцаў сваімі эклерамі і тырамісу, а таксама сырнікамі і блінцамі — перамога адразу ў дзвюх намінацыях: «на дэсерт» і «на сняданак».

У Мінску сняданкі часцей за ўсё заказваюць з кафэ «Дружба. Мануфактура ежы і напояў». Сталічная сетка грузінскіх рэстаранаў «Хінкальня» стала асноўным пастаўшчыком для мінчан хачапуры і шашлыкоў. У Гродне намінацыя «Шашлык года» прысуджаная кафэ «Стары Тбілісі».

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
4