У сакавіку Ларысу Секержыцкую, настаўніцу гісторыі з Бабруйска, за салідарнасць з Украінай аштрафавалі на 70 базавых велічыняў (2240 рублёў). Бабруйскі суд прызнаў настаўніцу сярэдняй школы № 27 вінаватай у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства.

Уся яе віна была ў тым, што ў прычосцы мелася жоўта-блакітная стужачка. Менавіта ў гэтым міліцыя і суд угледзелі прыкметы «правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства». Секержыцкую затрымалі на працоўным месцы, а міліцыю выклікала ў школу яе адміністрацыя.

Педагог мае 17-гадовы працоўны стаж, яе спецыялізацыя: гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя і грамадазнаўства.

«Заняткі магу праводзіць анлайн на беларускай і рускай мовах, дапамагу падцягнуць веды, больш грунтоўна падрыхтавацца да экзамену, ЦТ. Буду ўдзячна за рэпост. Веру ў моц пяці поціскаў рукі. Пішыце ў прыват, калі ёсць прапановы», — адзначыла Секержыцкая са спадзевам, што ёсць ахвотныя скарыстацца з яе настаўніцкага досведу.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
39