Для выпуску новага прадукту задзейнічалі першую папераробную машыну завода. Раней яна спецыялізавалася на газетнай паперы. Рабілі яе з тэрмамеханічнай масы, якую атрымлівалі пасля перапрацоўкі хвойнай балансавай драўніны.

Па словах дырэктара прадпрыемства Юрыя Лукі, пасля дапрацоўкі тэхналагічнай схемы вытворчасці і частковай мадэрнізацыі дапаможнага абсталявання на заводзе змаглі арганізаваць выпуск тонкай афсетнай паперы шчыльнасцю 40 г/кв.м. Сыравінай для яе стала сульфатная беленая цэлюлоза, якую ў дастатковай колькасці пастаўляе Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат. Такая папера выкарыстоўваецца для кніг, сшыткаў і паперы для плотараў.

На прадпрыемстве сцвярджаюць, што прадукцыя настолькі запатрабаваная, што частку паперы яны гатовыя адправіць і на экспарт.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0