Фота: glosznadniemna.pl

Фота: glosznadniemna.pl

Невядомыя ўшанавалі разбураныя на мінулым тыдні магілы загінулых салдат Арміі Краёвай у вёсцы Сурканты Воранаўскага раёна традыцыйнымі для часоў вайны надмагіллямі — бярозавымі крыжамі, а таксама польскай сімволікай. Гэта ўжо шостае вядомае разбурэнне польскіх вайсковых могілак і помнікаў у Беларусі і самае маштабнае.

Як паведамляе Glosznadniemna.pl, замест знесеных на загад уладаў Беларусі каменных крыжоў на ўзаранай тэрыторыі вайсковых могілак на месцах меркаваных магіл паставілі бярозавыя крыжы, зробленыя па-салдацку, а таксама свечкі і бела-чырвоныя стужкі.

Фота: glosznadniemna.pl

Фота: glosznadniemna.pl

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0