Фота: прэс-служба «Права і Справядлівасці»
«Сума страт была разлічаная ў 6,2 трлн злотых. Такая кампенсацыя будзе выплачвацца дзесяцігоддзямі, але прымальная для нямецкай эканомікі», — заявіў Качыньскі.
Паводле яго слоў, Польшча будзе дамагацца гэтых рэпарацый.
«Хачу падкрэсліць, што мы не толькі падрыхтавалі справаздачу, але і прынялі рашэнне аб далейшых дзеяннях. Гэтыя дзеянні ўключаюць просьбу да Германіі пачаць перамовы аб рэпарацыях», — дадаў ён.
Качыньскі сказаў, што значная колькасць жыхароў Польшчы, забітых падчас Другой сусветнай вайны, былі габрэямі.
«Калі дзяржава Ізраіль захоча далучыцца да нашай дзейнасці, мы гатовыя да гэтага», — сказаў ён.
«Мы ведаем, што ўступаем на цяжкі і доўгі шлях. Але вы павінны памятаць, што гісторыя мяняецца, і часам усё адбываецца хутчэй. І хоць дарога будзе доўгай, мы ўпэўненыя, што ў нас усё атрымаецца», — дадаў Качыньскі.
На прэзентацыі справаздачы аб ваенных стратах выступіў таксама прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Сёння ў Польшчы праходзяць памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку Другой сусветнай вайны. 1 верасня 1939 года Германія развязала вайну, напаўшы на Польшчу.





