Для гэтага Meta стварыла спецыяльнае падраздзяленне. Яго задача — распрацоўка платных функцый, якія дапамогуць Meta кампенсаваць рэкламныя даходы, якія выпадаюць з-за новай палітыкі прыватнасці Apple. Узначаліў групу пад назвай New Monetization Experiences («Новы вопыт манетызацыі») Праціці Райчудхуры, які раней кіраваў даследчым аддзелам Meta.

Віцэ-прэзідэнт Meta па манетызацыі Джон Хегеман, у сваю чаргу, заявіў, што, нягледзячы на распрацоўку новых платных функцый, кампанія не плануе дазваляць карыстальнікам Facebook, Instagram і WhatsApp хаваць рэкламу ў праграмах за грошы. Якія новыя платныя функцыі распрацоўвае Meta, ён не ўдакладніў, але выказаў надзею, што карыстальнікі імі зацікавяцца і будуць гатовыя плаціць.

Тым часам стала вядома, што сацсетка Twitter вясной хацела ўвесці манетызацыю кантэнту для дарослых праз платныя падпіскі паводле прынцыпу OnlyFans. Але ў выніку яна адмовілася ад ідэі, паколькі не спраўляецца з мадэрацыяй нават наяўнага кантэнту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3