Валерый Равенка. Фота: БелТА

Валерый Равенка. Фота: БелТА

«Прадстаўнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны распаўсюдзіў заведама ілжывую інфармацыю пра намер Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь захапіць частку тэрыторыі Украіны падчас будучых у верасні камандна-штабных вучэнняў», — напісаў Равенка ў твітары.

Таксама ён заявіў, што Генштаб УСУ недакладна назваў склад удзельнікаў вучэнняў.

Прадстаўнік Генштаба УСУ Аляксей Громаў падчас сённяшняга брыфінгу расказаў пра беларускія вайсковыя вучэнні, запланаваныя на 8-14 верасня. Падчас іх, заявіў Громаў, плануюць адпрацаваць «вызваленне часова акупаваных тэрыторый». На яго думку, гэтымі словамі могуць прыкрываць захоп прымежных раёнаў Украіны ў Валынскай, Ровенскай і Жытомірскай абласцях.

Таксама ён паведаміў, што ў вучэннях будуць удзельнічаць вайскоўцы з Расіі ды іншых краінаў АДКБ.

Чытайце таксама:

Украінскі Генштаб: Беларусь на найбліжэйшых вучэннях, верагодна, будзе адпрацоўваць захоп часткі тэрыторыі Украіны

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
22