«Мінскі маторны завод сумесна з ТАА «РарыТЭК» (Набярэжныя Чаўны, Татарстан) распрацаваў газавы рухавік для тэхнікі рознага прызначэння. Думаю, у найбліжэйшы час мы пачнём вытворчасць невялікімі партыямі трактароў з такімі маторамі. Цяпер на базе ТАА «ТВК МТЗ-Татарстан» ідзе работа над стварэннем доследнага ўзору мадэлі BELARUS 2022, — сказаў Віталь Воўк. — У Беларусі гэты напрамак цяпер актыўна развіваецца. У прыватнасці, «Гомсельмаш» зрабіў камбайны на чыста газавым паліве».

Паводле слоў гендырэктара МТЗ, газ сёння ў два разы таннейшы, чым дызельнае паліва.

«Першапачатковая цана такога трактара будзе крыху вышэйшая. Аднак трэба лічыць не першапачатковую цану, а кошт валодання. А ён зусім іншы. Гэта выгадна, і да гэтага трэба імкнуцца», — адзначыў ён.

Акрамя таго, Віталь Воўк расказаў, што цяпер прадпрыемства працуе над беспілотным трактарам BELARUS-А3523i з электрамеханічнай бесступеньчатай трансмісіяй, які можа выконваць заданні, сфарміраваныя аператарам па канале аддаленай сувязі.

«Гэты трактар мы прадэманстравалі на выстаўцы «Аграволга» ў Казані. Таксама ў хуткім часе пакажам яго і на спецыялізаванай выстаўцы сельскагаспадарчай тэхнікі «Аграсалон» у Маскве, — паведаміў кіраўнік прадпрыемства. — Безумоўна, у гэтага праекта ёсць будучыня.

Аднак павінны быць створаныя неабходныя ўмовы для функцыянавання беспілотнай тэхнікі. У прыватнасці, інфраструктура, лічбавыя карты палёў, устойлівы сігнал 5G, а таксама наяўнасць прафесійных кадраў».

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1