Кіраўнік Чаркаскай абласной вайсковай адміністрацыі Ігар Табурэц заявіў, што, нягледзячы на заклікі ўкраінскіх праваахоўнікаў і рэкамендацыі паломнікам-хасідам устрымацца сёлета ад візіту ва Украіну на святкаванне Рошашóнэ, пілігрымы пачалі прыбываць ва Украіну.

Ва Умань прыбыло ўжо больш за тысячу чалавек, асноўная маса паломнікаў чакаецца з 18-19 верасня.

Па словах кіраўніка Чаркаскай АВА, у вобласці рыхтуюцца максімальна засцерагчы пілігрымаў і жыхароў Умані падчас правядзення свята яўрэйскай грамады, для гэтага будуць уводзіцца жорсткія абмежаванні.

«Мы будзем улічваць кожнага чалавека. Мы забаронім перамяшчэнне па горадзе і аўтамабільным транспартам, і пешым парадкам па некаторых вуліцах. Будуць выстаўленыя дадатковыя блокпасты», — паабяцаў Табурэц.

Акрамя таго, у горадзе забароняць гандаль у месцах вялікай колькасці людзей, як гэта было раней падчас святкавання Рошашóнэ.

Улады Чаркаскай вобласці папярэджваюць пра высокую імавернасць ракетных удараў і тэрарыстычнай пагрозы з боку расійскага боку і заклікаюць хасідаў устрымацца ад пілігрымкі ва Умань сёлета.

Увесну Расія некалькі разоў абстрэльвала Умань, адзін снарад нават трапіў у сінагогу.

Два гады таму крызіс з паломнікамі-хасідамі ўзнік на мяжы Беларусі і Украіны. Больш за 1500 чалавек спрабавалі трапіць ва Умань нягледзячы ні на што, аднак іх не пускалі, бо мяжа была закрытая ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса.

Чытайце таксама:

«Сваю набожнасць яны праяўляюць шумна і весела». Хто такія хасіды і што ім трэба ва Украіне?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
3