Відавочцы расказалі нам, якая была сітуацыя:

«Перад судом людзей запісвалі больш за гадзіну, хоць іх было няшмат. У кожнага запытвалі прозвішча, імя, дату нараджэння, адрас, потым абшуквалі-абмацвалі вельмі павольна, у выніку вельмі мала каго пусцілі. Пасля сказалі, што быццам суддзя ўжо ў зале і нельга ўваходзіць. Людзі пачалі абурацца, бо некаторыя не бачылі сваіх блізкіх па два гады. 

Потым з'явіўся Азаронак і пачаў груба распытваць дыпламатаў і Эвеліну Шульц (намесніцу кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі) у прыватнасці. Паблізу стаялі ціхары і слухалі, хто што яму адказвае.

Адразу пасля суда пачаўся хапун. Спачатку «ўзялі» дыпламатаў, а потым ціхары выйшлі і паказвалі каго браць, пад «раздачу» трапілі і выпадковыя людзі. Вывалаклі нават жанчыну, якая проста пісала заяву на спатканне (пасля прысуду яно даецца праз суд).

Нешта не тое сказаў, ці ім так здалося — пад рукі і ў бусік. Сілу так паказвалі.

У выніку затрымалі некалькі сваякоў, частку дыпламатаў, якія ўвогуле не разумелі, што адбываецца, і выпадковых людзей. Цяпер, верагодна, яны ўсе ў аддзяленні ГУБАЗіК на Рэвалюцыйнай, бо ў РУУСах іх, кажуць, няма».

Сярод затрыманых маці Аляксея Галаўко Алена, яго брат Кірыл і пяць сяброў (Данііл Крашэўскі, Аляксандр Спаткай, Андрэй Уроніч, сяброўкі Ася і Алена), цётка Аляксандра Францкевіча Наталля, сваяк Паўла Шпетнага, маці палітвязняў Кіма і Аляксея Самусенкаў Людміла, праваабаронца Наста Лойка і некалькі прадстаўнікоў амбасадаў. Магчыма, затрымлівалася Эвеліна Шульц. Агулам, па нашых звестках, затрыманыя не менш за 13 чалавек.

94 гады на ўсіх — вынесены дзікі прысуд па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»

«Я ведаю — будучыня належыць нам». Моцнае апошняе слова Аляксандра Францкевіча

Клас
12
Панылы сорам
47
Ха-ха
5
Ого
6
Сумна
5
Абуральна
146