Па выніках 8 месяцаў 2022 года на рынку лідзіруе марка LADA з вынікам 3490 аўтамабіляў. У тройцы лідараў таксама знаходзяцца брэнды Geely і Kia.

Усяго з пачатку года ў Беларусі прададзена 11 764 новых легкавых аўто.

Чаканы ўзровень продажаў у найбліжэйшыя месяцы шмат у чым будзе вызначацца аб'ёмам рэалізацыі Geely, заўважаюць спецыялісты. Без уліку продажаў айчыннага вытворцы рынак наўрад ці пераадолее мяжу ў 500 легкавых аўтамабіляў у месяц.

Пры гэтым асартымент новых аўтамабіляў ад дылераў працягвае скарачацца. Калі годам раней дылерамі-членамі БАА на рынку былі прадстаўлены 112 мадэляў новых аўтамабіляў, то ў жніўні 2022 года — толькі 36.

Чытайце таксама:

Завод «БелДжы» плануе выпусціць да канца года 12 тысяч аўтамабіляў

У верасні завод «БелДжы» плануе выйсці на поўную магутнасць 

Беларускі рынак застанецца без аўтамабіляў?

«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу 

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0