Карын Жан-П'ер

Карын Жан-П'ер

«Гэта не самы эфектыўны або магутны інструмент прасоўвання наперад. (…) Прызнанне Расіі краінай — спонсарам тэрарызму магло б мець непажаданыя наступствы для Украіны і свету», — заявіла на брыфінгу прэс-сакратарка Белага дома Карын Жан-П'ер.

Раней у ліпені Сенат ЗША прыняў рэзалюцыю, якая заклікае Дзярждэпартамэнт прызнаць Расію дзяржавай — спонсарам тэрарызму. Паведамлялася, што падставай для адпаведнага рашэння з'яўляюцца падзеі ў Чачні, Грузіі, Сірыі і Украіне.

Таксама з заклікам унесці Расію ў спіс звярнуўся да Вашынгтона Кіеў. Аналагічныя прапановы гучалі ад шэрагу членаў Кангрэса.

У спіс фундатараў тэрарызму могуць быць унесены дзяржавы, якія, на думку Вашынгтона, «неаднаразова аказвалі падтрымку актам міжнароднага тэрарызму». Амерыканская адміністрацыя валодае шырокімі паўнамоцтвамі ў плане ўвядзення санкцый у дачыненні да фігурантаў спісу. Але з уключэннем у гэты спіс заўсёды асцярожная. Цяпер у ім толькі Іран, КНДР, Куба і Сірыя. 

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
9