Грыбнік на фота злева. Здымак Міністэрства лясной гаспадаркі
Мужчына адправіўся ў лес на «ціхае паляванне», заблукаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.
Яго шукалі работнікі МНС і мясцовага лясніцтва. Выбраўся ён дзякуючы мабільнай сувязі.
А калі яго знайшлі, то ён яшчэ і атрымаў штраф за парушэнне забароны на наведванне лясоў, якая дзейнічае амаль па ўсёй Беларусі.





