Судовы працэс вяла суддзя Алена Ананіч, паведамляе «Вясна».
Цімур Хайрулін быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра 30 верасня 2021 года.
Да суда Цімур утрымліваўся ў следчай турме №8 у Жодзіне.
Суд пастанавіў прызнаць Хайруліна вінаватым і прызначыў яму пакаранне тэрмінам на 2,5 года калоніі.





