10 верасня з 12:00 да 15:00 будзе забаронены рух транспарту па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Леніна да вуліцы Мельнікайце.
З 20:00 10 верасня да 15:00 11 верасня абмяжоўваецца рух транспарту па вуліцы Кірава ад вуліцы Леніна да вуліцы Валадарскага.
11 верасня рух транспарту будзе забаронены:
- з 7:00 да 12:00 па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да плошчы Перамогі, уключаючы кругавую развязку;
- па мясцовым праездзе праспекта Незалежнасці ад вуліцы Кісялёва да вуліцы Камуністычнай;
- па вуліцы Камуністычнай ад вуліцы Чырвонай да мясцовага праезду праспекта Незалежнасці;
- па вуліцы Куйбышава ад вуліцы Камуністычнай да вуліцы Янкі Купалы;
- па вуліцы Янкі Купалы ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Максіма Багдановіча;
- па вуліцы Старажоўскай;
- па праспекце Машэрава ад вуліцы Старажоўскай да праспекта Пераможцаў;
- па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Арлоўскай да вуліцы Няміга;
- па вуліцы Леніна ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Інтэрнацыянальнай.
З 7:00 да 13:00:
- па вуліцы Кірава ад вуліцы Валадарскага да вуліцы Свярдлова;
- па вуліцы Свярдлова ад вуліцы Кірава да праспекта Незалежнасці;
- па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Бабруйскай да вуліцы Янкі Купалы;
- па вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да праспекта Незалежнасці.
З 11:00 да 13:00
- на ўчастку вуліцы Янкі Купалы ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай;
- на вуліцы Інтэрнацыянальнай ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Леніна.
Акрамя гэтага, у ноч на 9 верасня з 00:00 да 02:00 забараняецца рух транспарту па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Леніна да вуліцы Мельнікайце. У гэты час тут будзе праводзіцца генеральная рэпетыцыя.





