Дрон-квадракоптар. Фота ілюстрацыйнае

Дрон-квадракоптар. Фота ілюстрацыйнае

Згодна з новымі правіламі, нельга выкарыстоўваць, не спытаўшыся дазволу ў ДПК, абсалютна любыя дроны, у той час як раней гэтае абмежаванне не закранала лятальныя апараты масай менш за 1 кг.

У паведамленні ДПК падкрэсліваецца: «Забароненае выкарыстанне і (або) валоданне беспілотнікам у памежнай паласе, а таксама яго пакіданне па-за населенымі пунктамі, размешчанымі ў памежнай зоне, без апавяшчэння органаў памежнай службы».

Некаторыя віды беспілотнікаў перад выкарыстаннем у памежнай зоне цяпер трэба зарэгістраваць. Падрабязную інфармацыю памежнікі прапануюць даведацца ў Дэпартаменце па авіяцыі Мінтранса Беларусі.

Штраф за невыкананне правілаў выкарыстання беспілотнікаў у памежнай паласе дасягае 50 базавых велічынь (1600 рублёў на сёння), у памежнай зоне — 20 базавых велічынь (640 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1