Паводле міністра Нядзельскага, палова з гэтых 2 тысяч медыкаў, якія прыехалі працаваць у Польшчу з-за мяжы, украінцы, а другая палова — беларусы.

Кіраўнік польскага Міністэрства аховы здароўя ўдакладніў, што ў краіне больш за год дзейнічае спрошчаная сістэма прыёму на працу медыкаў з-за мяжы. Калі раней лекары павінны былі пацвердзіць свой дыплом, атрымаць паслядыпломны стаж і здаць экзамен па прафесіі і польскай мове, то цяпер ліцэнзія выдаецца ў спрошчаным парадку: лекар можа працаваць па спецыяльнасці пяць гадоў і за гэты час здае неабходныя экзамены.

У апошнія гады Польшча сутыкнулася з дэфіцытам медыцынскіх кадраў: мясцовыя лекары масава з'язджалі працаваць у заходнія краіны на больш высокія заробкі. Прыток кадраў з-за ўсходніх межаў дазваляе запоўніць іх дэфіцыт.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
0