Чарговы спеўнік да выдання падрыхтавала ініцыятыва развіцця беларускай музыкі і мастацтва TRADYCYJA.

Мэтамі ўстановы з'яўляюцца захаванне, развіццё і папулярызацыя беларускай традыцыйнай культуры, музыкі і сучаснага мастацтва.

У новым спеўніку акрамя нот, тэкстаў, яшчэ будзе аўдыё дадатак.

Бяседныя (застольныя, гасцявыя, п’яніцкія, карчомныя, банкетовыя, пірушачныя, кірмашовыя) песні — частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі ў застоллі збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0