На брыфінгу прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў паказаў карту Харкаўскай вобласці. На ёй бачна, што Расія кантралюе толькі невялікую частку вобласці за ракой Аскол. Акупаваныя тэрыторыі, якія да гэтага часу кантралюе Расія, пазначаныя аранжавым колерам.

Яшчэ ўчора, 10 верасня, на расійскай карце былі велізарныя тэрыторыі, занятыя акупацыйнымі войскамі — цяпер яны кантралююцца Украінай, што прызнае сама Расійская Федэрацыя. Мяркуючы па карце, Расія сышла, у прыватнасці, з Ваўчанска.

Клас
56
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0